Былы міліцыянер і блогер , які пачаў весці свой канал вясной 2020 года. Як паведамляў сам Максім, да 2022 года ён жыў у падполлі, пасля чаго здолеў выехаць з Беларусі ў Польшчу. У канцы 2022 года Максім далучыўся да палка Каліноўскага з пазыўным "Хокінг". У 2023 годзе Шабуцкі напісаў рапарт на звальненне па асабістых прычынах.
У верасні 2025 года стала вядома, што на Максіма завялі спецвытворчасць, яму было інкрымінавана 18 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
