Максіму Ермаловічу 31 год. Ён родам з вёскі Стайкі (хутчэй за ўсё, Баранавіцкага раёна). Скончыў механіка-тэхналагічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Пра яго затрыманне сілавікі паведамілі ў студзені 2023 года. Тады яны сцвярджалі, што хлопец павёўся на фэйкавую рассылку плана «перамога», якую рабіў ГУБАЗіК.


