Максім, сцэнограф, які супрацоўнічаў з культурным цэнтрам "Корпус", быў затрыманы 2 верасня 2021 года пасля ператрусу ў "Корпусе". Пасля адміністрацыйнага арышту на 10 сутак ён не выйшаў на волю, а быў затрыманы па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
У снежні 2021 года яго асудзілі за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах 2020 года і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Максім пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лістападзе 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.




