Праваабаронца, экаактывістка, прадстаўніца беларускага анархісцкага руху і адна з заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby .
Праект Dissidentby.com займаецца зборам інфармацыі аб палітычных рэпрэсіях у РБ, а таксама яе аналізам і сістэматызацыяй. Акрамя таго ініцыятыва аказвае дапамогу і кансультацыі палітвязням і іхнім сем'ям. У 2025 годзе Марына і Вячаслаў Касінеравы разам з валанцёрамі правялі маштабнае даследаванне доўгатэрміновых наступстваў палітычных пераследаў і міграцыі ва ўмовах сітуацыі ў Беларусі пасля 2020 года.
