Марыя паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і атрымала дыплом у 2014-м.
Дзяўчына заўсёды мела цвёрдую грамадзянскую пазіцыю . Яшчэ падчас пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй у 2019-м яна казала: “Вельмі лёгка страціць незалежнасць, але адваяваць яе будзе немагчыма. Дрэнна, што выйшлі адзінкі, але адзінкі ратуюць свет, а не масавасць».
У ліпені 2020 года Марыя прыйшла на перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Жлобіне з плакатам, каб выказаць пратэст супраць "выбараў без выбару".
Яна казала , што не падтрымлівае ніводнага з кандыдатаў, але патрабавала ад апазіцыйных палітыкаў выразна асудзіць канфлікт ва Украіне і акупацыю Крыма.
Па-за вучобай і працай Марыя заўсёды захаплялася прыродай: яна любіць птушак і па магчымасці займаецца выратаваннем жывёл.
