Паводле матэрыялаў справы , абвінавачаны ў 2022 годзе падпісаўся на Telegram-каналы і прымаў актыўны ўдзел у іх дзейнасці праз Telegram-боты. У прыватнасці, знаходзячыся на тэрыторыі Гомеля, ён зрабіў фота- і відэаздымку перамяшчэння ваеннай тэхнікі. Затым ён накіраваў такі матэрыял з каментарамі аб шляху руху машын у Telegram-каналы праз боты, якія забяспечвалі яго дзейнасць. Інфармацыйная прадукцыя выкарыстаных абвінавачаным Telegram-рэсурсаў па рашэнні суда была прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Выпускнік ПТВ "Рачнага флоту".
09.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.


