Былыя палітзняволеныяПамілаваны

Міхаіл Дзмітрыевіч Сталярчук

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў3Дадаць ліст у банк

Міхась Сталярчук быў асуджаны па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Ён грамадзянін Украіны. Разам з ім па справе праходзіў Дзмітрый Гудзік, ягоны пляменнік. Па версіі абвінавачання яны збіралі дадзеныя аб ваеннай тэхніцы і аб'ектах у Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны з 2018 года. З імі быў затрыманы таксама Ігар Дзірка, але замест судовага пераследу яго выслалі з Беларусі.

Працаваў кіроўцам аўтобуса на рэйсах Беларусь-Украіна.

Быў памілаваны 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.

Прысуды

Вырак суда 24.11.2022
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прычасныя да рэпрэсій

Андрэй Леанідавіч Лешчанка
Андрэй Леанідавіч Лешчанка
Суддзі23 красавіка 1972
Месца:
Брэсцкі абласны суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
24.11.2022
Падрабязней
Міхаіл Уладзіміравіч Вашкевіч
Міхаіл Уладзіміравіч Вашкевіч
Наглядчыкі18 кастрычніка 1975
Месца:
СІЗА-7
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Віктар Анатольевіч Рупека
Віктар Анатольевіч Рупека
Наглядчыкі27 снежня 1979
Месца:
СІЗА-7
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Аляксандр Фаміч Шэга
Аляксандр Фаміч Шэга
Наглядчыкі1 лютага 1991
Месца:
СІЗА-7
Тып:
Супрацоўнік папраўчай установы
Падрабязней
Міхаіл Дзмітрыевіч Сталярчук
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Антываенныя дзеянні
Родны горад:
Брэсскія
Члены сям'і:
Зміцер Гудзік
Знаходзіўся ў:
ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Замежныя грамадзяне

Храналогія

  1. 2022
  2. ~28.01.2022

    Перавод

    СІЗА-7 — У зняволенні

  3. 24.11.2022

    Вырак суда 24.11.2022

    6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Брэсцкі абласны суд

  4. ~05.12.2022

    Перавод

    ПК-3 — У зняволенні

  5. 2025
  6. 22.11.2025

    Змяненне статусу

    Памілаваны