59-гадовага трэнера затрымалі ў чэрвені 2024 года. Спачатку яго судзілі па адміністрацыйнай справе - за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», а затым завялі і крымінальную справу па частцы 1 артыкула 361-3 КК РБ. Па гэтай частцы артыкула могуць судзіць тых, хто прымаў удзел у баявых дзеяннях у Украіне, але звычайна судзяць тых, хто толькі меў намер далучыцца да ВСУ.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў лютым 2026 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.









