Пераследаваныя па палітычных матывахВыпраўленчыя працы/Штраф

Міхаіл Валер'евіч Шарманаў

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

З матэрыялаў следства вынікае, што 3 красавіка 2021 года Шарманаў прысутнічаў на "Чыжоўка-Арэне" на хакейным матчы паміж камандамі "Гомель" і "Юнацтва-Мінск". Там жа, нібыта знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён сарваў са флагштока і скінуў дзяржаўны беларускі сцяг.

Абвінавачаны паведаміў суду, што прыбыў на “Чыжоўка-арэну” каля 17.00, прайшоў дагляд. Гаворыць, што не быў у стане алкагольнага ап'янення.

“Калі музыка, які граў на барабанах у групе падтрымкі, кінуў у бок каманды палачкі, я спусціўся, падняў палкі і перадаў іх бубначу. Унізе на парэнчах вісела палотнішча дзяржаўнага флага і флаг хакейнага клуба "Гомель". Я быў засмучаны дрэннай гульнёй каманды, якая прайгравала 3:0, раззлаваўся, сарваў сцяг і кінуў яго ўніз. У мяне не было прамога намеру на гэта, проста не справіўся з эмоцыямі”, — расказвае ён.

Прысуды

Вырак суда 06.09.2021
2 месяца грамадскіх работ.

Прычасныя да рэпрэсій

Алена Вячаславаўна Капцэвіч
Алена Вячаславаўна Капцэвіч
Суддзі11 чэрвеня 1978
Месца:
суд Заводскага раёна г. Мінска
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
06.09.2021
Падрабязней
Міхаіл Валер'евіч Шарманаў
Родны горад:
Мінск
Артыкулы:

Храналогія

  1. 2021
  2. 06.09.2021

    Вырак суда 06.09.2021

    2 месяца грамадскіх работ, суд Заводскага раёна г. Мінска

  3. 06.09.2021

    Змяненне статусу

    Выпраўленчыя працы/Штраф