Міхаіл, вартаўнік-жывёлагадоўца з Міёрскага раёна, быў асуджаны ў жніўні 2021 года па артыкуле аб абразе Лукашэнкі за відэаролік, размешчаны ім у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Па версіі абвінавачання, у відэа ён выкарыстаў у дачыненні да Лукашэнкі слова з негатыўнай ацэнкай і ненарматыўнай формай маўленчага выказвання, якое наносіць шкоду гонару і годнасці, накіраванае на падрыў аўтарытэту і фарміраванне негатыўнага вобраза.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

