Наталлі Давыдулінай 47 гадоў, яна са Жлобіна. З сацсетак Наталлі вядома , што ў іх з мужам вялікая сям'я-пяцёра дзяцей, з якіх адна дачка яшчэ ў малодшай школе.
Адзін з сыноў Наталлі, Дзяніс Давыдулін - былы палітвязень. Яго затрымалі ў сакавіку 2021-га і прыгаварылі паўтара года калоніі за тое, што ў ноч на 10 жніўня ён «выходзіў на праезную частку і аказваў актыўнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».
Яна ніколі не давала інтэрв'ю медыя. З раскладу судоў вядома, што яе судзілі 24 студзеня 2024 года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Верагодна, яе затрымалі падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі.
Суд пачнецца 23 жніўня ў Гомельскім абласным судзе. Такім чынам, хутчэй за ўсё, Наталлю абвінавачваюць у нейкай дапамозе іншым зняволеным. Вядома , што падчас студзеньскай аблавы пакінулі за кратамі ў асноўным тых, хто дапамагаў іншым-рабіў пераводы і пасылкі ў СІЗА і калоніі, нават на вельмі дробныя сумы.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).


















