Наталля, педагог-дэфектолаг, была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць супрацоўнікаў заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў ініцыятыву «Рабочы рух», па артыкуле «здрада дзяржаве». 21 верасня 2021 года гэтая ініцыятыва была прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй, пасля чаго па ўсёй краіне прайшлі масавыя затрыманні працоўных.
Вызвалена ў лістападзе 2021 года пад падпіску аб нявыездзе.
