Наталлю абвінавацілі ў паклёпе на генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем. Па версіі следства, 1 лютага 2021 года яна з мабільнага тэлефона ў публічным чаце "Кулуары KYKY" пад пастом аб узмацненні адказнасці за экстрэмізм напісала, што "генеральны пракурор - злачынец", тым самым распаўсюдзіўшы непраўдзівыя звесткі. Швед ацаніў маральную шкоду ў 10 000 рублёў, суд зменшыў суму кампенсацыі толькі на 1000 рублёў.
Натальля пакінула Беларусь да пачатку адбываньня пакараньня.
У студзені 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Наталлі адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.


