Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Наталля Алегаўна Паўлючэнка

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Вядома, што жанчыну затрымалі ў снежні 2022 года. Да суда яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, а пасля затрымання правяла трое сутак з 16 па 19 снежня 2022 года ў Пінскім ІЧУ. Наталлю Паўлючэнку асудзілі за каментар у сацсетцы "Аднакласнікі" 17 сакавіка 2021 года ў бок Лукашэнкі ў групе "Медыя-Палессе" пад навіной пра памерлага ў Пінскай бальніцы пацыента. Каментар прызналі наўмыснай публічнай абразай Лукашэнкі. На судзе Наталля не прызнала віну. Яна патлумачыла, што ўбачыла ў групе паведамленне пра смерць пацыента праз дзеянні аховы Лукашэнкі, таму размясціла паведамленне. Але яна не прызнае віну, бо каментар тычыўся не Лукашэнкі, а ягонай аховы, і меў дачыненне не да ягонай асобы, а да дзеянняў аховы.

Прысуды

Вырак суда 16.02.2023

2 гады абмежавання волі без накіравання.

Наталля Алегаўна Паўлючэнка
У зняволенні:
Родны горад:
Пінск
Дзень нараджэння:
15.05.1960
Артыкулы:
Адзнакі: