12 верасня 2020 года Наталлю затрымалі падчас Жаночага маршу ў Мінску і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
9 лютага 2022 года яе затрымалі ўжо па крымінальнай справе і дзесяць дзён утрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрымання.
У траўні 2022 года Наталлю прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у пратэстах 2020 года. Прызначанае пакаранне невядомае.
