Наталлю затрымалі ў Гродне у лютым 2022 года разам з дачкой, і да суда ўтрымлівалі пад вартай. Па словах дачкі, калі Наталля адмовілася аддаць сілавікам свой тэлефон, яе схапілі за валасы са словамі «Ты яшчэ не зразумела, хто тут улада?».
У траўні 2022 года Наталлю прызналі вінаватай па крымінальнай справе, распачатай па артыкулах аб абразе Лукашэнкі і абразе прадстаўніка ўлады, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вызвалена ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
















