Былыя палітзняволеныяВызвалена

Наталля Ярашэнка

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Наталля Ярашэнка - сястра былой палітвязні Людмілы Ганчарэнкі. Яна правяла 147 сутак у Гомельскім ІЧУ, а пасля яе дэпартавалі ва Украіну з забаронай на ўезд у РБ на пяць гадоў. Падчас зняволення жанчыну таксама дапытвалі ў КДБ, прымушалі прызнацца, што яна здымала расейскую вайсковую тэхніку. Наталлі прыйшлося прайсці праверку на паліграфе, аб выніках якой ёй так і не паведамілі. "Але я, сапраўды, нічога не здымала, нічога не рабіла", – кажа яна.

Па словах Наталлі, шэсць сутак яна правяла ў карцэры. Там не было нічога, акрамя збітых з дошак высокіх нараў, рукамыйніцы і туалета. "Мне стала дрэнна. Выклікалі медыка - у мяне быў высокі ціск", - успамінае Наталля. Пасля гэтага яе вярнулі ў звычайную камеру. У ІЧУ ў Наталлі, паводле яе слоў, лопнула вена на назе, жанчына месяц прасіла, каб яе адвезлі ў бальніцу. За амаль пяць месяцаў зняволення ў суразмоўніцы не было ні прагулак, ні перадач.

Наталля Ярашэнка
У зняволенні:
Родны горад:
Гомель
Знаходзілася ў:
ІЧУ Гомель, 246027, вул. Міжгародная, 26

Храналогія

  1. 2023
  2. 21.07.2023

    Перавод

    ІЧУ Гомель — У зняволенні

  3. 15.12.2023

    Змяненне статусу

    Вызвалены