Рамесніца, мастачка і літаратарка з Полацка.
Праваабаронцам вядомыя некалькі фактаў адміністрацыйнага пераследу Нэлі Алфёравай. Пра некаторыя з іх жанчына расказвала ў адным са сваіх відэазваротаў да Лукашэнкі і вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў у 2021 годзе, дэталі іншых былі высветлены ў судах.
У 2020 годзе палачанка была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах. На той час ля сілавых структур яна ўжо была на асаблівым уліку.
У канцы 2021 года жанчына вырашыла разам з сынам з'ехаць з Беларусі. У відэароліках яна расказвала аб праблемах, з якімі давялося сутыкнуцца на эміграцыі. Вядучая праграмы на праўладным тэлеканале "Звязда" дзякавала Алфёраву за шчырасць і запрашала хутчэй вярнуцца дадому. Знаёмыя эмігранты-беларусы прапаноўвалі жанчыне і практычную дапамогу, і грашовую. Але яна адмаўлялася і пры гэтым» выглядала прыгнечанай, зламанай". Жанчына і на самой справе неўзабаве вярнулася ў Беларусь.
У канцы 2023 года на старонках Нэлі Алфёравай перыядычна з'яўляліся тэксты з крытыкай дзейных беларускіх уладаў. І адначасова жанчына пісала аб тым, што яе таемна пераследуюць, што ў сваёй кватэры яна знаходзіць утоеныя відэакамеры...
Таксама ў сацыяльных сетках жыхаркі Полацка можна заўважыць шмат рэпостаў з інтэрнет-рэсурсаў, прызнаных "экстрэмісцкімі". Верагодна, супрацоўнікі міліцыі заўважылі гэта і затрымалі Нэлі.

