Мікіта быў прызнаны вінаватым у студзені 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Мазыры ў жніўні 2020 года. Па версіі абвінавачання, ён удзельнічаў у счэпцы, кідаў камяні і бутэлькі ў бок супрацоўнікаў міліцыі і паліў пакрышкі. Судовае паседжанне было закрытым па хадайніцтве пацярпелых.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


