Мікіта быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў студзені 2022 года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Мінску.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У студзені 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.






