Быў кіраўніком і галоўным трэнерам філіяла клуба кікбоксінга і тайландскага бокса «Патрыёт» у Барысаве.
Асуджаны на 2 месяцы арышту за размяшчэнне 17 жніўня 2020 года ў сацсетцы Вконтакте карыкатуры на Лукашэнку А.Г., якая нібыта "па сваім сэнсавым змесце адлюстроўвала негатыўную ацэнку асобы" Лукашэнкі А.Г., а таксама "вострую крытыку грамадска-палітычнай сітуацыі, якая склалася ". На думку эксперта, які праводзіў " судовую культуралагічную экспертызу" карыкатура дыскрэдытавала дзяржаўную ўладу ў асобе Лукашэнкі А.Г.
Пасля выхаду на волю Мікалая прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў маі 2023 года за захоўванне на старонцы ў сацсетцы Аднакласнікі публікацыі Белсата. Віну Мікалай не прызнаў. Быў асуджаны на 10 сутак арышту.




