Мікалай, былы сельскі дэпутат, быў затрыманы 14 студзеня 2021 года. Да гэтага, 6 студзеня, у яго прайшоў вобшук. Следчыя шукалі «экстрэмізм і сімволіку», аднак нічога не выявілі. У пастанове на вобшук указвалася, што Мікалай «нелiцэпрыемна» выказаўся пра Усебеларускі народны сход.
Падставай для затрымання стаў яго ліст у раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання змяненняў у Канстытуцыю. Першапачаткова яго дзеянні былі кваліфікаваныя як распальванне сацыяльнай варожасці, а раённая газета апублікавала крытычны артыкул. Пазней абвінавачанне было перакваліфікавана.
У чэрвені 2022 года Мікалая прызналі вінаватым па артыкуле «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены 28 чэрвеня 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


