Мікалай быў асуджаны ў студзені 2025 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады», «абраза суддзі» і «абраза Лукашэнкі», і прысуджаны да пазбаўлення волі і выплаты штрафу ў памеры 100 б.в. Таксама па рашэнні суда Мікалая абавязалі выплаціць па 1000 рублёў кампенсацыі ўсім, каго суд прызнаў пацярпелымі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ва Украіну.

