13 верасня яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. 16 верасня адбыўся суд - мужчыну арыштавалі на 13 сутак па ч. 2 арт. 19 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Адной "адміністратыўкай" справа не скончылася. Пасля Мікалая судзілі зноў: 27 верасня, пасля 3 і 16 кастрычніка. Тройчы яго прызнавалі вінаватым у распаўсюджванні «экстрэмізму», адзін раз - у незаконным пікетаванні (ч. 1 арт. 24.23 КаАП). У Наваполацкім ЦІП Мікалай правёў 56 сутак.
Чацвёртыя па ліку "суткі" Мікалая скончыліся ў лістападзе. Па словах Мікалая, не паспеў ён выйсці на вуліцу, як убачыў супрацоўнікаў ГУБАЗіК, якія чакалі яго. На гэты раз яго затрымалі па крымінальнай справе.
12 лютага 2025 года ён быў вызвалены падчас абмену.

