Прэс-сакратар "А1".
Ён быў затрыманы 10 снежня і прыгавораны да адміністрацыйнага арышту. Але пасля яго адбыцця на волю ён не выйшаў.
Пасля затрымання на праўладных каналах з'явілася «пакаянае відэа», на якім ён казаў, што нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з ягонай прафесійнай дзейнасцю. Але ў кампаніі затым заявілі, што Мікалай не меў доступу да дадзеных кліентаў.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, аднак стала вядома , што Мікалая Брэдзелева прызналі невінаватым па ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і апраўдалі за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства.
Яго абвінавацілі ў выдзяленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) — блогера Антона Матолькі абверг дадзенае абвінавачанне.
Па падліках выйшаў на волю ў чэрвені 2025 г.





