Паводле абвінавачання, Мікалай у ліпені 2021 года ў сваім Instagram-акаўнце размясціў відэа, дзе выказаўся пра двух міліцыянераў Бярозаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ. У дадзеным відэа былі размешчаны іх фатаграфіі. Яго дзеянні кваліфікавалі як злачынства па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", бо вусныя каментары змяшчалі "непрыстойную, зневажальную і негатыўную ацэнку асоб пацярпелых".
У лістападзе 2021 года суд пастанавіў прыгаварыць Мікалая да арышту, а таксама задаволіць іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды кожнаму міліцыянеру.
Вызвалены ў канцы сакавіка 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




