Аксана — старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Яна была затрымана 27 ліпеня 2022 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Паводле абвінавачання, 23 жніўня 2020 года Аксана «публічна выкрыквала лозунгі, гучна апладыравала, знаходзілася на праезнай частцы, чым блакавала і перашкаджала руху транспарту ў Мінску, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту „Мінсктранса“».
У лістападзе 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У кастрычніку 2023 года Аксана была вызвалена, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.





















