Палітзняволеныя

Алег Анатольевіч Канавалаў (Шутаў))

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў6Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

Алег — уладальнік YouTube-канала "Трэці рэгіён Беларусь", быў затрыманы ў студзені 2022 года, калі вярнуўся ў Беларусь на навагоднія святы.

Алега абвінавацілі ў дэананімізацыі сілавікоў і ў тым, што, знаходзячыся за мяжой, ён нібыта працягваў "размяшчаць у сацсетках інфармацыю антыдзяржаўнага характару і прапагандаваць супраціўленне прадстаўнікам улады". На сваім канале ён публікаваў відэа з акцыяў салідарнасці беларусаў у Кіеве, дзе жыў з 2020 года. Таксама яму паставілі "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

У верасні 2022 года ён быў асуджаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, уключаючы "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці". Суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і абавязаў выплаціць буйную кампенсацыю.

У ліпені 2023 года Алега паўторна асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да палітвязняў, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У верасьні таго ж году зьявілася інфармацыя, што яго перавялі на турэмны рэжым.

Стала вядома, што ў першай палове лета 2025 года ў дачыненні да Алега адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па тым жа артыкуле за "непадпарадкаванне". Разгляд апеляцыйнай скаргі мусіў адбыцца ў сярэдзіне ліпеня.

Прысуды

Вырак суда 07.09.2022
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 5000 рублёў кампенсацыі, 100 базавых велічынь штрафу.
Вырак суда 18.07.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 26.09.2023
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
невядома гадоў турэмнага рэжыму.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Алег Уладзіміравіч Харошка
Алег Уладзіміравіч Харошка
Суддзі22 траўня 1977
Месца:
Гомельскі абласны суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
07.09.2022
Падрабязней
Аляксандр Мікалаевіч Тараканаў
Аляксандр Мікалаевіч Тараканаў
Суддзі17 кастрычніка 2026
Месца:
суд Шклоўскага раёна
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
18.07.2023
Падрабязней
Алена Валер'еўна Картавенка
Алена Валер'еўна Картавенка
Суддзі16 лютага 1975
Месца:
суд Шклоўскага раёна
Тып:
Апеляцыя
Дата:
26.09.2023
Падрабязней
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Наглядчыкі9 студзеня 1978
Месца:
ПК-17
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней

Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-14

Алег Анатольевіч Канавалаў (Шутаў))
У зняволенні:
Родны горад:
Гомель
Дзень нараджэння:
08.07.1995
Адрас для лістоў:
ПК-14 222125, Мінская вобл., с.н.п Навасады, вул.Міра, 1А
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Блогеры
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2022
  2. 04.01.2022

    Перавод

    СІЗА-3 — У зняволенні

  3. 07.09.2022

    Вырак суда 07.09.2022

    5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 5000 рублёў кампенсацыі, 100 базавых велічынь штрафу, Гомельскі абласны суд

  4. 2023
  5. ~04.01.2023

    Перавод

    ПК-17 — У зняволенні

  6. 18.07.2023

    Вырак суда 18.07.2023

    1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, суд Шклоўскага раёна

  7. ~15.09.2023

    Суд па змене рэжыму дата невядомая

    невядома гадоў турэмнага рэжыму