Алега асудзілі за SMS-паведамленне з пагрозамі на адрас жонкі амапаўца Ганны Навумчык, якое ён не адпраўляў. Нягледзячы на адсутнасць якіх-небудзь доказаў, яго прыгаварылі да адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
У сакавіку 2023 года адбылося судовае паседжанне, па выніках якога Алегу ўзмацнілі жорсткасць пакарання і пазней перавялі ў папраўчую калонію.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін.




