Згодна з матэрыяламі справы, 6 кастрычніка 2021 года Алег Лябыхаў "з прычынаў палітычнай і ідэалагічнай варожасці" пакінуў у Telegram-канале "Карнікі Беларусі" абразлівы каментар на адрас супрацоўніка міліцыі грамадскай бяспекі Кастрычніцкага РАУС Магілёва Аўдзеева. Дома ў Алега жонка і непаўналетняе дзіця.
07.08.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.