Алег быў затрыманы і асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, якая адбылася 9 жніўня 2020 года ў Мінску.
У красавіку 2022 года суд пастанавіў узмацніць рэжым і перавесці яго ў папраўчую калонію за чатыры парушэнні, уключаючы нібыта няветлівыя паводзіны з супрацоўнікам «хіміі».
21 студзеня 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




