Алег дзяліўся сваімі думкамі на грамадска-палітычныя тэмы з некалькімі падпісчыкамі на сваіх каналах. З пачаткам расейскай агрэсіі на YouTube з'явілася некалькі відэаролікаў з перасоўваннем расейскай тэхнікі. Алег перастаў абнаўляць свае сеткі ў верасні 2022 года.
Улетку 2023 года яго прызналі вінаватым па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім», і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.


