Вольга, актывістка і былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, была затрыманая ў лістападзе 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе.
У траўні 2022 года Вольгу прызналі вінаватай па артыкуле «арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінула Беларусь.
У верасні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні «замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».




