Паводле абвінавачання, яна пакінула абразлівыя каментары і выказала пагрозы ў адрас 50 службовых асоб: суддзяў, пракурорскіх работнікаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, следчых органаў, членаў участковых выбарчых камісій.
Вядома, што пракурор прасіў для 54-гадовай жанчыны два гады зняволення, але суддзя Дзмітрый Карсюк вынес больш жорсткае пакаранне — тры гады калоніі.




















