Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Вольга поўнасцю прызнала віну. У якасці сведкі на судовым паседжанні выступаў муж Вольгі.
Мінчанку апазналі па пратэстнай фатаграфіі, якую знайшлі ў Instagram. Пасля абвяшчэння прысуду Вольгу вызвалілі ў судовай зале, а меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе.
Вольга Нікіфарава мае вышэйшую адукацыю, самазанятая.

