Была асуджаная па некалькіх палітычных артыкулах. У СІЗА перанесла інсульт на фоне стрэсу, пасля чаго амаль поўнасцю страціла зрок. Нягледзячы на гэта, Вольгу асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі.
У Вольгі ёсць дачка-падлетак, яе адправілі ў інтэрнат, старэйшы сын у войску, а таксама ў Вольгі ёсць маці-інвалід 1 групы, якая прыкавана да ложка.
Па стане на вясну 2026 г. Вольга на волі. У сакавіку гэтага ж года яе этапавалі з ВК №4 у СІЗА №1, пасля чаго з'явілася інфармацыя аб яе вызваленні. Як стала вядома пазней , над Вольгай адбыўся суд па замене пакарання на больш мяккае, паводле якога ёй прысудзілі рэшту тэрміну адбываць на "хатняй хіміі" .


















