Увосень 2021 года Вольга была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за рэпост з «экстрэмісцкага» канала. У яе таксама знайшлі выяву Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў у нацысцкай форме, што стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Па версіі следства, гэтую выяву Вольга размясціла ў закрытым чаце больш за год таму.
У студзені 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі. Вольгу ўзялі пад варту ў залі суда.
Вызвалена ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

















