Павел быў затрыманы 6 снежня 2021 года і прыгавораны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Па іх заканчэнні ён не выйшаў на волю і 21 снежня таго ж года быў узяты пад варту ў СІЗА па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У сакавіку 2022 года Павел быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні змянення віду пакарання. Вынік паседжання, як і факт прысутнасці на ім Паўла, невядомы.




