Мінчаніна абвінавацілі ў тым, што ён "знаходзячыся на праезнай частцы дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, наўмысна ажыццявіў блакіраванне руху транспартным сродкам праз перакрыцце праезнай часткі дарогі шляхам сумеснага выхаду з іншымі неўстаноўленымі грамадзянамі". На судзе ён віну прызнаў цалкам. Знайшлі Паўла па фота на праезнай частцы з сімволікай з Марша на яго ўласным тэлефоне. Гэты адзін фотаздымак стаў галоўным доказам віны мужчыны.
Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія
Павел Аляксандравіч Сінькоў
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Прысуды
Вырак суда 24.08.2022
2,5 гады абмежавання волі без накіравання.
- Родны горад:
- Мінск
- Дзень нараджэння:
- 03.10.1988
- Артыкулы:
- Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
- Адзнакі:
- Кантроль фінансавых аперацый чалавека, абмежаванні для перасячэння мяжы РБ, забарона на 5 гадоў пасля пагашэння судзімасці праходзіць вайсковую службу, займаць дзярж. пасады і інш.