30 жніўня ў яго дома быў ператрус - ён доўжыўся больш за шэсць гадзін. Пасля гэтага Мажэйка не выйшаў на сувязь.
Павал увесну 2021 года праходзіў па справе Алеся Пушкіна і быў затрыманы на 72 гадзіны.
Павел – журналіст і тэлевядучы, аўтар перадачы “Intermarium” на тэлеканале “Б**сат”, былы палітвязень. Быў дырэктарам “Цэнтра гарадскога жыцця”, які ліквідавалі праз суд пасля ўзбуджэння крымінальнай справы.
Вядома, што на Паўла заведзена крымінальная справа за рэалізацыю ім свабоды выказвання меркавання. Улетку 2021 года ў яго адбыўся ператрус.
Бацька дваіх дзяцей.
У 2002—2004 гадах адбыў "хімію" за паклёп на прэзідэнта.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Павел Мажэйка.





