Павел быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім», і змешчаны ў СІЗА да суда.
У траўні 2022 года яго асудзілі за стварэнне закрытага дваровага Telegram-чата і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Вызвалены восенню 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

