У відэа на праўладным канале Павел кажа , што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэстнай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі, цягам чатырох гадоў з яўкай у міліцыю сам не з'яўляўся».
"Маё пакаранне, магчыма, будзе звязана з пазбаўленнем волі", – кажа ён у канцы роліка.
10.09.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
У пачатку верасня 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.




