Павел вучоны-фізік. У 2007 годзе ён скончыў магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Лазерная фізіка», мае ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. Два гады таму ён знайшоў працу ў Польшчы і атрымаў працоўны від на жыхарства, але час ад часу ездзіў дадому. Падчас адной з паездак яго затрымалі .
Амаль 16 гадоў (з 2007 па 2023 год) мужчына працаваў у Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прайшоўшы шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да даследчыка. У яго навуковым партфоліё — 33 публікацыі і ўдзел у распрацоўцы лазерных сістэм, оптаэлектронікі.
Выйшаў на волю ў пачатку траўня 2026 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
