Аператар. Павал супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ. Раней журналіста неаднаразова затрымлівалі падчас асвятлення палітычных акцый у Беларусі, у тым ліку пасля 2020 года. У рамках крымінальнай справы яго затрымалі 9 лютага пасля правядзення ператрусу ў ягоным доме, падчас якога былі вынятыя мабільныя тэлефоны і відэакамера. Пасля стала вядома, што Паўлу прад'яўлены абвінавачанні па ч. 1 арт. 361-1 КК.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Павел Падабед.




