Па версіі абвінавачання , Данэйка ў жніўні 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады і «як яго ўдзельнік здзяйсняў актыўныя дзеянні для дасягнення мэт неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады». "Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаны пры непасрэдным удзеле работнікаў прадпрыемства распрацаваў і прывёў у выкананне схему незаконнай дзейнасці, у якой выкарыстаў суб'ект гаспадарання як інструмент для адыходу ад працэдуры ліцэнзавання. Сума атрыманага злачынным шляхам даходу перавысіла 200 тысяч рублёў".
У 2020 годзе Данэйка ўваходзіў у Каардынацыйную раду, а ў верасні 2021 года падвергся нападкам праўладных СМІ за сувязі з дэмакратычнымі сіламі. Пазней эканаміст пакінуў краіну, спачатку жыў у Кіеве, а зараз у Вільні. Працуе адміністратыўным дырэктарам Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC.
У Беларусі ён быў вядомы таксама як бізнес-лектар, удзельнік наглядальных саветаў кампаній "Мілавіца", "Фармленд" і "Гомсельмаш". Уваходзіў у розныя аўтарытэтныя бізнес-арганізацыі, уключаючы грамадска-кансультатыўны савет па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі Беларусі.

