У ноч з 21 на 22 лютага 2022 года Павел нанёс балончыкам некалькі надпісаў на гарадскія пабудовы: на прыпынку грамадскага транспарту — «Жыве Беларусь», на апорным пункце міліцыі — абрэвіятуру «ACAB». Праз некалькі гадзін яго затрымалі і да суда ўтрымлівалі пад вартай.
У красавіку таго ж года Паўла прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці», прыгаварыўшы да арышту.
Вызвалены ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




