Асудзілі за адзін донат у памеры 20 долараў у адну з ініцыятыў, якую надалей прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем". Ахвяраванне на дапамогу, як мяркуецца, пацярпелым ад рэпрэсій, было зроблена яшчэ ў 2021 годзе, калі ініцыятава не была яшчэ прызнана "экстрэмісцкім фарміраваннем". Па справе адбылося ўсяго восем пасяджэнняў, яе разглядалі два месяцы - з лістапада па студзень. 28.04.2023 прысуд уступіў у сілу пасля апеляцыйнага суда.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).



