Пераследаваныя па палітычных матывахВымушаная эміграцыя

Пелагея Дзмітрыеўна Корсакава

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Пелагея да 2020 года працавала ў тым жа дзіцячым садку №518, дзе і яе бацькі. Яна ўдзельнічала ў пратэстах, а ў верасні 2021 года пераехала ва Украіну. З пачаткам поўнамаштабнай вайны дзяўчына вырашыла не выязджаць у больш бяспечную краіну, а валанцёрыць. Апроч асноўнай працы (SMM і графічны дызайнер), Пелагея займаецца эвакуацыяй грамадзянскіх асоб і каардынуе працу валанцёраў у выпадках прылётаў ракет.

Яе бацькі былі затрыманы ў верасні 2025 года.

З бацькамі Пелагея заўсёды была на сувязі, не хавала ад іх, чым займаецца, дасылала відэа. Дачка Таццяны і Дзмітрыя лічыць , што "адзінае іх "злачынства" ў тым, што я знаходжуся ва Украіне, і мы не гублялі сувязь, стэлефаноўваліся. А яшчэ бацькі за мяне перажывалі. На падставе гэтага, атрымліваецца, службы развілі сваю бурную фантазію."

Прысуды

Вырак суда 10.06.2026
11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Апеляцыя 28.08.2026
прысуд пакінуты без змены.
Пелагея Дзмітрыеўна Корсакава
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
17.08.1998
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2021
  2. ~05.05.2021

    Змяненне статусу

    Вымушаная эміграцыя

  3. 2026
  4. 10.06.2026

    Вырак суда 10.06.2026

    11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд), Мінскі гарадскі суд

  5. 28.08.2026

    Апеляцыя 28.08.2026

    прысуд пакінуты без змены, Вярхоўны суд