Пятра абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". У якасці пацярпелага выступаў на той момант намеснік начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадрах, падпалкоўнік міліцыі Віктар Турчыновіч. Пётр напісаў адно слова: "дзярмо". На судзе віну не прызнаў.
Па падліках праваабаронцаў Пётр мусіў ужо цалкам адбыць пакаранне і выйсці на волю.



