Па адукацыі Паліна фінансіст, скончыла факультэт фінансаў і банкаўскай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Але сваё жыццё звязала з творчасцю.
Яна вядома як фатограф, здымала ў Баранавічах і Мінску. У сваім профілі дзяўчына пісала, што стварае " жаночыя партрэты і сямейныя гісторыі, якім верыш», і фатаграфуе так, "як быццам закахана ў вас".
У Паліны ёсць муж і зусім маленькае дзіця. Яна стала мамай толькі ў ліпені 2025 года. Дакладна невядома, калі менавіта да Паліны прыйшлі сілавікі і ці трымалі яе пад вартай да суда.
